pdf
Багровіч Андрэй, Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 1959 году

Жыхарства Беларускае ССР у святле перапісу 19...

Багровіч Андрэй

Дакладны поўны абраз усіх дэмаграфічных зьменаў і стратаў жыхарства тэрыторыі Беларусі за гады панаваньня на ей Масквы савецкае зможа даць толькі будучыня, тады, калі гісторыя здыме эамкі сакрэтнасьці із савецкіх архіваў і статыстычных установаў. Але й перапіс 1959 году, некаторыя дадзеныя якога апублікаваў савецкі друк, дае, калі й не ўсебаковае й поўнае, дык усё-ж дастаткова яскравае ўяўленьне аб памерах таго нязвычайна вялікага ўбытк... Болей »


Гарэцкі Радзім, Жыццёвы меланж

Жыццёвы меланж

Публіцыстычныя артыкулы, лірычныя замалёўкі, мініяцюры, эсэ

Гарэцкі Радзім

Акадэмік Радзім Гарэцкі прапаноўвае для шырокага кола чытачоў напісаную за апошнія дваццаць гадоў публіцыстыку і розныя жанры лірычнай прозы, якія сумесна складаюць своеасаблівую змяшаную жанравую форму — “жыццёвы меланж”. Гэтыя творы ўзніклі ў выніку думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў ды блізкіх людзей, успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі й дзядзькі — братоў Гаўрылы і Максіма Гарэ... Болей »


pdf
epub
Швед Віктар, Жыццёвыя сцежкі

Жыццёвыя сцежкі

Швед Віктар

Маё паяўленне ў вясковай хаце 23 сакавіка 1925 года чакаў не ласкавы лёс. Белы свет я ўбачыў не адразу, пасля нараджэння, а толькі чатырохгадовым хлапчуком. Вочы мае ў маленстве заатакавала грозная трахома, і я пастаянна прабываў у цемры нізкай дзедавай хаты з шчыльна завешанымі дзяружкамі акенцамі. Аж дзіўна, што захаваў я яшчэ зрок пасля такой працяглай і знішчальнай хваробы. Ад чатырох год, праўду кажучы, і пачынаецца маё дзяцінства.... Болей »


Супрун Васіль, Жыць для Беларусі

Жыць для Беларусі

Супрун Васіль

Кніга паэзіі беларускага нацыяналіста-падпольшчыка, вязьня сталінскіх канцлягероў Васіля Супруна спрабуе данесьці да чытача ўвесь спэктар пачуцьцяў, зьвязаны з страшнымі гадамі камуністычнага панаваньня. Грамадзянская пазыцыя, абраная аўтарам яшчэ тады, не дазваляе яму заставацца абыякавым і да сёньняшніх ключавых праблемаў краіны: пісьменьніка непакоіць стан роднае мовы, усё больш выразныя праявы нацыянальнага нігілізму, нягода, выклі... Болей »


Жук-Грышкевіч Раіса, Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча

Жук-Грышкевіч Раіса

Мэта гэтае працы - аддаць пашану памяці Вінцэнта Жук-Грышкевіча; прадставіць ягонае жыцьцё так, каб факты гаварылі самі за сябе. I тут ён - Вінцэнт Жук-Грышкевіч - сам выказваецца болей, як укладальнік гэтай кнігі гаворыць аб ім. Гэта больш за ўсё ўложаны амаль ў храналягічным парадку няпоўны збор дакумэнтаў з жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Жук-Грышкевіча, ягоная спадчына. Інтэгральнай часткай зьместу багатай душы В. Жук-Грышкевіча, сына ... Болей »


pdf
Чыгрын Сяргей, З беластоцкай зямлі

З беластоцкай зямлі

Чыгрын Сяргей

Гісторыя Беларусі і беларускія лёсы шчыльна зьвязаныя з беластоцкай зямлёй. Беларусы-аўтахтоны стагодзьдзямі насяляюць гэты край, і таму нягледзячы на знаходжаньне Беласточчыны ў межах сучаснай Польшчы існаваньне яе ў агульнабеларускай культурнай і гістарычнай прасторы не выклікае сумневаў. Аўтар выданьня краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын сабраў у цэласьць імёны і прозьвішчы людзей, асобаў, што стваралі беларускую гісторыю. Адзіная ... Болей »


Шур Васіль, З гісторыі ўласных імёнаў

З гісторыі ўласных імёнаў

Шур Васіль

У гэтай кнізе пойдзе гаворка пра нашыя беларускія асабовыя імёны, прозвішчы, тапанімічныя назвы. У моўнай пра ктыцы кожны з нас нярэдка карыстаецца імі. Уласныя назвы складаюць частку нашага слоўніка, частата іх ужывання ў мове досыць высокая. За апошнія гады ў беларускім мовазнаўстве з’явілася немала арыгінальных прац, прысвечаных даследаванню спецыфікі ўласных і мёнаў, тапанімічных назваў. Выдзелілася нават новая галіна мовазнаўства -... Болей »


pdf
З гісторыяй на «ВЫ»

З гісторыяй на «ВЫ»

Публіцыстычныя артыкулы