![]() |
![]() |
Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пера-варотам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., i ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэма-гагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай буду-чыні для ўсіх працоўных, а таксама рэпрэсіямі i насіллем яны ўстанавілі ў краіне антынародны таталітарны рэжым, які праіснаваў болын за 70 га... More »
У кнізе ў форме пытанняў 1 адказаў згадваюцца важнейшыя падзеі, даты, імёны з гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да пачатку XXI ст. Кніга можа быць выкарыстана навучэнцамі агульнаадукацыйныхустаноў, каледжаў, абітурыентамі, студэнтамі, выкладчыкамі гісторыі, усімі, хто цікавіцца гісторыяй сваёй Бацькаў шчыны. More »
Гэтая кніга – пераклад з пэўнымі ўдакладненьнямі і дапаўненьнямі польскамоўнага падручніка, створанага ў 2002 г. аўтарамі – беластоцкімі беларусамі, адпаведна з зацьверджанай Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы праграмай вывучэньня беларускай і рэгіянальнай тэматыкі ў якасьці дадатку да праграмы вывучэньня гісторыі ў пачатковых і сярэдніх школах у былым Беластоцкім ваяводзтве. Хоць асноўнай мэтавай аўдыторыяй дадзенага падручнік... More »
На аснове навейшых дасягненняў вывучэння айчыннай гісторыі прадстаўлены падзеі і працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX - пачатку XX ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычнае жыццё, а таксама фарміраванне беларускай нацыі, развіццё культуры, эвалюцыя ўрадавай палітыкі, рэалізацыя буржуазных рэформ, сацыяльная трансфармацыя грамадства. More »
У дапаможніку асвятляюцца найбольш важныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасаваны студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, можа быць выкарыстаны навукоўцамі і выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў. More »
Прапаноўваемы дапаможнік з'яўляецца працягам выдадзенага ў 2005 годзе вучэбнага дапаможніка. У ім асвятляюцца найбольш значныя праблемы сацыяльна-аграрнай палітыкі царскага ўрада ў дачыненні да сялянства і памешчыкаў Беларусі на этапе капіталізму. Адрасуецца студэнтам гістарычнага факультэта БДПУ, навукоўцам, настаўнікам-гісторыкам. а таксама ўсім, хто цікавіцца дадзенай навукай. More »
Зборнік змяшчае даклады і паведамленні, прачытаныя падчас гістарычных семінараў у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ў 2001 г. У артыкулах разглядаюцца маладаследаваныя пытанні гісторыі Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце. Кніга будзе карыснай для навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, аспірантаў і студэнтаў-гісторыкаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі More »
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае гісторыі Беларусі ў 1922-23 акадэмічным годзе. Само сабою зразумела, што пры выкладаньні зусім новага курсу вельмі часта прыходзілася с... More »
Ужо амаль дзесяць гадоў настаўнікі гісторыі агульнаадукацыйных школ маюць велізарныя праблемы з вучэбнай літаратурай. Па сённяшні дзень адсутнічае падручнік па гісторыі Беларусі для 8 класа. І вось у мінулым навучальным годзе Міністэрства адукацыі зрабіла важны крок для вырашэння праблемы. Да новага вучэбнага дапаможніка М.Біча далучыўся вучэбны дапаможнік В.Мілаванава. Узнікла сітуацыя альтэрнатывы. Што ўяўляюць сабой з навуковага і ме... More »
У кнізе прадстаўлены глыбокі зрэз гісторыі беларуска-малдаўскіх сувязей ад старажытнасці да нашых дзён. Асвятляецца шырюкая нанарама ўзаемадачыненняў беларускага і малдаўскага народаў у грамадска-налітычнай, гандлёва-эканамічнай, сацыяльна-культурнай і навуковай сферах. Вялікая ўвага надаецца канкрэтным прадстаўнікам беларускай дыяспары, якія ўнеслі вялікі ўклад у фарміраванне сучаснага аблічча Рэспублікі Малдова. Разлічана на гісторык... More »