![]() |
![]() |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Першыя гады пасьля Вялікай Айчыннай вайны працаваў паштальёнам у калгасе. У 1951 годзе скончыў Менскае пэдагагічнае вучылішча. Апошні год навучаньня (1955—1956) спалучаў з працай настаўніка ў адной са школаў Менску. У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ім. Сябра Саюзу пісьменьні... More »
Алесь Каўрус … Імя гэтага таленавітага даследчыка роднай мовы карыстаецца заслужанай павагаю сярод тых, хто шануе і любіць беларускую мову, якая вылучаецца сярод іншых славянскіх моў сваім непаўторным лексічным багаццем і адмысловай мілагучнасцю. Пра вынік плённай працы вучонага гавораць самі за сябе кнігі, у якіх асноўным аб'ектам даследавання з'яўляецца роднае слова, яго ўжыванне і ўтварэнне: "З крыніц народнай мовы" (1968), "Стылісты... More »
У зборнік увайшлі песні беларускіх кампазітараў пра Радзіму, родную Беларусь. Але нягледзячы на тое, што ўсе песні прысвечаныя адной тэме, яны вызначаюцца разнастайнасцю настрояў і прадугледжваюць розны склад выканаўцаў. More »
Іван Навуменка вядомы сваімі кнігамі апавяданняў, аповесцей, раманаў, а таксама літаратуразнаўчымі працамі «З глыбінь жыцця», «Янка Купала», «Пісьменнікі-дэмакраты». У новай літаратуразнаўчай кнізе «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» ён працягвае пачатае кнігай «Янка Купала» даследаванне важнай і надзеннай для нашага літаратуразнаўства праблемы паказу чалавека, духоўнага вобліку літаратурнага героя. Кніга напісана добрай мовай. Спадзяёмс... More »
Ян Чачот (1796-1847) - паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Ягоная прага да асветніцтва, адстойванне ідэі незалежнасці роднага краю, справядлівасці і роўнасці правоў для ўсіх людзей могуць служыць годным прыкладам для сучаснікаў. Думкі, выказаныя Чачотам амаль два стагоддзі таму, актуальныя і ў нашы дні. More »
ЯНКА БРЫЛЬ... Гэта імя ў разгуканым бары беларускай літаратуры карэніцца глыбока, і ў песні, якую шуміць выносны бор, далёка чуцён чысты голас летапісца сённяшняга Панямоння. Летам сорак пятага ў газеце «Літаратура і мастацтва» Валянцін Таўлай змясціў артыкул «Янка Брыль», Паэт-рэвалюцыянер, вопытны літаратар глядзеў як празорца, адчуваючы будучыню маладога празаіка, хоць у Брыля на той час меліся зусім нязначныя публікацыі; апавяданне ... More »
«Янка Купала» — першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляе асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. У ёй змешчана 3095 артыкулаў. Гэта артыкулы, прысвечаныя творам паэта, праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы, пра сувязі паэта з рускай літаратурай, літаратурамі народаў СССР і замежных краін, пра ўвасабленне купалаўскай тэмы ў выяўленчым ма... More »
Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні гэтай саветызацыі. Апрача гэтага, ня менш важным сваім заданьнем аўтар уважаў паказаць, як пасьля трагічнае Купалавае сьмерці ў 1942 г... More »
Літаратуразнавец і крытык Дзмітрый Палітыка (1915—1965) вядомы як аўтар прац па беларускай і рускай літаратурах. У прадстаўленай манаграфіі аўтар раскрывае асаблівасці перакладчыцкага майстэрства Янкі Купалы, даследуе сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі братніх славянскіх народаў. More »
У сувязі з узростаньнем вывучэньня беларускай літаратуры на Захадзе наагул ды выкліканым стагодзьдзем Купалы й Коласа зацікаўленьнем гэтымі паэтамі ў паасобку, паўстала думка ўлічыць матэрыялы аб паэтах, друкаваныя на Захадзе, у якіх спадчына гэтых Беларускіх Бардаў вывучаецца без савецкае цэнзуры й хвальшаваньня. Асноўнай думкай было ахапіць бібліяграфіяй тое, што ня ўлічалася ранейшымі бібліяграфіямі: каб не загубілася. Трэба разгляда... More »