Русачык Т., Шлях да сябе

Шлях да сябе

Падручнік па беларускай мове для другога класа гімназіі

Русачык Т.

Месца выхаду: Białystok

Дата выхаду: 2001

Рэдактар: Czykwin Eugeniusz, Radziukiewicz Anna

Мастацкі рэдактар: Hardzijonak Ihar

Выдавец: Orthdruk

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk

Памеры: 256с., іл., 23см

ISBN: 83-85368-85-X

Катэгорыя: Беларуская мова; Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1400]

Мова неўміручая. Воляю абставін ірландцы, напрыклад, амаль страцілі яе. Свіфт, і Уайльд, і Шоў, і дзесяткі іншых людзей, што з'яўляюцца гонарам англійскай літаратуры, былі ірландцы, любілі свой народ, але пісалі воляю няшчасных абставін па-англійску. І вось цяпер ірландская, як і валлійская, баскская, іўрыт, як мовы народаў Афрыкі, якія сотні год ляжалі ў заняпадзе, усталі. Бо мова - душа народа, і толькі на ёй можа народ найбольш поўна выказаць сябе. Наш лёс таксама быў такі. З часоў росквіту старажытнай беларускай мовы прайшлі стагоддзі вынарадавання, забыцця, свядомага забойства. Акрамя гушчы народнай толькі ў нешматлікіх прыватных школах з закуранымі бэлькамі, у школах, дзе настаўнічалі адстаўныя салдаты ці старыя дзячкі і дзе вучылі акрамя псалціры хіба начаткам пісьма і лічэння, гучала яшчэ беларуская мова. Але было гэта ад беднасці, а не ад багацця. Кніганошы насілі кнігі з-за мяжы. І за гэтыя беларускія кнігі ім часта плацілі кулямі салдаты з кардонаў. Але ніхто ўсё адно не мог адштурхнуць народ ад сваёй кнігі. (Ул.Караткевіч)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Русачык Т., Вяснянка

Вяснянка

Падручнік па беларускай мове для пятага класа

Русачык Т.

Я гэта люблю падарожжа, З якім і зраўняцца не можа Вандроўка ў любыя Таўрыды - У казачныя краявіды. А гэта - вандроўка праз сёлы, Праз край мой шырокі,вясёлы, Бясконцыя нівы,дубровы - У маю беларускую мову. У родную мову,якая Усімі вясёлкамі ззяе, Смалістымі пахне лясамі, Жывымі звініць галасамі. О,колькі яшчэ не адкрыта Адценняў у ёй і блакіту, Патрэбных народу,паэтам, Каштоўнай руды,самацветаў. Максім Танк Болей »